BE RU EN

Мясніковіч рыхтуе «Белнафтахім» да прыватызацыі

  • 29.04.2011, 11:52

Беларускі прэм'ер М. Мясніковіч ў мінулы чацвер правёў сустрэчу з кіраўніцтвам буйной замежнай кампаніі.

Кампанія зацікаўленая ў інвестыцыях у беларускую эканоміку, паведамляе прэс-служба ўрада, не ўдакладняючы пры гэтым назву буйнога міжнароднага інвестара.

«Падчас перамоваў... фактычна завершанае папярэдняе абмеркаванне шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў, якія плануецца рэалізаваць у паліўнай, электраэнергетычнай і хімічнай галінах», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым урад звяртае ўвагу на важнасць дадзенага інфармацыйнага факту наступным паведамленнем: «Плануецца, што ўжо ў маі-чэрвені 2011 года праекты адпаведных інвестыцыйных пагадненняў будуць прадстаўленыя на разгляд А. Лукашэнку».

Зрэшты можна меркаваць, што Мясніковіч меў зносіны c расейскім інвестарам, якому прапанавана паўдзельнічаць у адным з будучых праектаў беларускіх уладаў. У прыватнасці, гаворка ідзе аб хуткай ліквідацыі канцэрна Белнафтахім з аб'яднаннем падведамных яму прадпрыемстваў у тры профільныя холдынгі. Удзел у холдынгу ў выглядзе акцыянераў прапанаваны і шэрагу расейскіх кампаній, паведамляе АФН.

Варта адзначыць, што пасля ўчорашняй сустрэчы беларускі прэм'ер сёння адправіўся ў Салігорск павышаць капіталізацыю Беларуськалія - ​​Мясніковіч прыме ўдзел у закладцы капсулы ў падмурак завода па вытворчасці комплексных NPK-угнаенняў.

Як паведамлялася, надоечы А. Лукашэнка запрасіў да сябе «гаспадара ўсёй калійнай галіны» Расеі Кярымава, з якім абмеркаваў сумесную будучыню экспарту калійных угнаенняў праз трэйдара «Беларускую калійную кампанію».

Апошнія навіны