BE RU EN

Ухналёў: Гэта бандытызм на дзяржаўным узроўні

  • 3.10.2011, 10:45

Акцыяй запалохвання назваў начны бандыцкі напад на сваю машыну намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валер Ухналёў.

На думку палітыка, гэта была акцыя супраць яго асабіста і супраць партыі, у якой ён з'яўляецца адным з кіраўнікоў.

- Усё было вельмі жорстка. Павалілі на зямлю і адразу ж каманда: маўчы ці назаўжды замаўчыш! Адцягнулі ў лес. Моцна не збівалі (на твары і на целе некалькі сінякоў) і ніякіх патрабаванняў і прэтэнзій не прад'яўлялі, ніякіх пытанняў не задавалі. Толькі адна каманда: маўчы ці замаўчыш назаўжды, - распавёў у інтэрв'ю газеце «Таварыш» Валер Ухналёў.

«Гэта поўны бандытызм. Гэта поўны бандытызм на дзяржаўным узроўні! Калі машыну спыняе міліцыянт, а на цябе налятаюць людзі ў чорным і масках, такія ж, як налятаюць на нашых пратэстных акцыях, я не думаю, што тут нешта можа быць іншае, акрамя дзеянняў дзяржаўнага рэпрэсіўнага апарату, - ацаніў тое, што адбылося апазіцыйны палітык. - Я лічу, што гэта была акцыя застрашэння, каб чалавек нідзе не высоўваўся, нідзе не выступаў, каб сядзеў ціха і баяўся. Гэта была акцыя супраць мяне, супраць нашай партыі».

На месца здарэння пазней прыехала цэлая брыгада міліцыянтаў і следчых з Валожынскага РАУС. Яны правялі розныя экспертызы, знялі злепкі слядоў на месцы, дзе стаялі аўтамабілі, на якіх прыехалі бандыты.

Апошнія навіны