BE RU EN

У міліцыі не атрымалася затрымаць рабаўніка банка ў Менску

  • 1.06.2010, 10:22

Затрымаць «па гарачых слядах» злачынцу, які здзейсніў напярэдадні грабеж аддзялення банка «Менск-Масква», не атрымалася, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Нагадаем, невядомы пад пагрозай двух прадметаў, падобных на пісталеты, здзейсніў разбойны напад на аддзяленне банка. Зламыснік скраў 5.200 даляраў, 4.100 еўра і 516.000 рублёў РФ.

У горадзе неадкладна быў уведзены ў дзеянне спецыяльны план «Сірэна», аднак затрымаць нападніка «па гарачых слядах» не атрымалася, паведамілі «Інтэрфаксу» у ГУУС.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Маскоўскага РУУС узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.207 Крымінальнага кодэкса РБ («Разбой»).

Адпрацоўваюцца розныя версіі таго, што адбылося, праводзіцца ўвесь комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваны на раскрыццё гэтага злачынства.

Апошнія навіны