BE RU EN

Беларусь апусцілася ў рэйтынгу «Doing Business-2011»

  • 4.11.2010, 9:33

Беларусь у даследаванні IFC і Сусветнага банка «Doing Business-2011» заняла 68-е месца паводле ўмоваў вядзення бізнэсу са 183 краінаў.

У «Doing Business-2010» Беларусь займала 58-е месца. Між тым, аўтары даследавання перагледзелі структуру індыкатараў, з якіх складваецца выніковы рэйтынг, выключыўшы з іх пераліку індыкатар «Працоўныя стасункі», паводле якога ў мінулым годзе Беларусь займала 32-ю пазіцыю. У адпаведнасці з дадзенай методыкай, Беларусь у «Doing Business-2010» займала 64-е, а не 58-е месца, перадае «Інтэрфакс-Захад».

У структуры 9 індыкатараў, з якіх сфармаваныя краінавыя рэйтынгі «Doing Business-2011» склаліся наступныя пазіцыі Беларусі: «Стварэнне прадпрыемстваў» - 7-е месца (7-е месца ў леташнім даследаванні), «Выплата падаткаў» - 183-е месца (183), «Міжнародны гандаль» - 128-е месца (129), «Рэгістрацыя ўласнасці» - 6-е месца (10), «Атрыманне дазволаў на будаўніцтва» - 44-е месца (44), «Атрыманне крэдыту» - 89-е месца (113), «Ліквідацыя кампаніі» - 93-е месца (74), «Забеспячэнне выканання кантрактаў» - 12-е месца (12), «Абарона правоў і інтарэсаў інвестараў» - 109-е месца (109).

Акрамя таго, аўтары даследавання «Doing Business-2011» прызналі Беларусь адным з вядучых у свеце рэфарматараў за апошнія 5 гадоў. Так, пасля Грузіі і Руанды Беларусь замыкае «тройку» найбольш актыўных краінаў-рэфарматараў па сукупным эфекце ад лібералізацыі ўмоваў вядзення бізнэсу, адлюстраваных у індыкатарах ў перыяд паміж «Doing Business-2006» і «Doing Business-2011».

Апошнія навіны