BE RU EN

Затрыманы тэлефонны тэрарыст, які пагражаў падарваць цягнік

  • 6.01.2010, 11:22

Зараз затрыманага дапытваюць супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.

Супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі зламысніка, які пагражаў мінулай ноччу падарваць цягнік № 30 Калінінград-Масква, паведаміў «Інтэрфаксу» начальнік прэс-службы УУС Калінінградскай вобласці палкоўнік Вячаслаў Багуцкі.

«У дадзены момант супрацоўнікі КДБ Беларусі працуюць з затрыманым грамадзянінам. Яны высвятляюць матывы яго тэлефанавання, у якім зламыснік заявіў пра намер падарваць цягнік», - паведаміў Багуцкі.

Паводле яго словаў, у сувязі з затрыманнем падазраванага супрацоўнікамі КДБ Беларусі дадзены адбой «трывогі», абвешчанай ва ўсіх сілавых структурах Калінінградскай вобласці.

Нагадаем, што ў сувязі з ананімным званком пра магчымы выбух цягніка Калінінград-Масква 574 пасажыры былі эвакуіраваныя ў горадзе Орша (Беларусь) у ноч на сераду.

Міліцыя і выратавальнікі ачапілі тэрыторыю, даследавалі састаў на прадмет выяўлення выбуховай прылады, аднак нічога знойдзена не было.

Рух цягніка быў затрыманы на 2 гадзіны 11 хвілін, затым усе пасажыры былі адпраўленыя ў Маскву на тым жа цягніку.

Апошнія навіны