BE RU EN

Пад Віцебскам на вачох у ахоўнікаў калоніі абрабавалі краму

  • 4.01.2010, 13:25

Грабеж адбыўся ў пасёлку Віцьба Віцебскага раёна. Трое мужчынаў сталі рабаваць краму на вачох у вартаўнікоў калоніі агульнага рэжыму.

Як паведамілі супрацоўнікі міліцыі, другога студзеня ў 05:30 раніцы да крамы пад'ехала таксі. «Зламыснікаў было трое. Адзін застаўся ў машыне, двое зашлі ў краму», - распавялі праваахоўнікі.

Нарад міліцыі прыехаў праз пяць хвілінаў, пасля таго, як злачынцаў заўважылі вартавыя калоніі, паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на АНТ. Міліцыянты ўзялі рабаўнікоў на месцы злачынства. З крамы мужчыны спрабавалі вынесці гарэлку і прадукты на суму каля 20 тыс. рублёў.

Па словах супрацоўнікаў міліцыі, у аднаго з бандытаў былі ключы ад крамы, якія адзін з затрыманых выкраў раней.

Апошнія навіны