BE RU EN

1000 працоўных менскага мотавелазавода адправілі ў неаплатны адпачынак

  • 20.08.2009, 9:13

Менскія ўлады ў чарговы раз спрабуюць выратаваць мотавелазавод. Аднак пакуль што прадпрыемства фактычна не працуе.

Учора менскі мотавелазавод наведаў выканаўца абавязкаў старшыні Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Як паведаміў тэлеканал СТВ, 1000 супрацоўнікаў завода знаходзяцца ў неаплатным адпачынку.

Мільярды рублёў прадпрыемства запазычылася за электраэнергію, што выклікала яе адключэнне і спыненне вытворчасці.

Нагадаем, што шмат якія беларускія прадпрыемствы знаходзяцца на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразаюцца прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных. Інфармацыя пра сур'ёзныя эканамічныя праблемы таго ці іншага прадпрыемства паступае з рэгіёнаў фактычна кожны дзень.

Толькі па стане на чэрвень каля 200 тысячаў чалавек былі пераведзеныя на працу з няпоўным працоўным тыднем ці проста адпраўленыя па ініцыятыве наймальніка ў адпачынкі.

Апошнія навіны