BE RU EN

Расея абвінаваціла Беларусь у зрыве дамоўленасцяў па малаку

  • 2.07.2009, 13:21

Зрыў дамоўленасцей можа прывесці да новага прыпынення ўвозу беларускага малака.

Па словах галоўнага санітарнага ўрача РФ Генадзя Анішчанкі, расейскі бок дапусціў на рынак больш за 400 відаў малочнай прадукцыі з Беларусі, аднак з 17 чэрвеня з боку беларускіх вытворцаў паступіла «смяхотна малая» колькасць узораў для экспертызы - каля 30. «Гэтая сітуацыя пачынае ацэньвацца намі як планамерная праца з боку Беларусі па зрыве дасягнутых дамоўленасцяў», - дадаў кіраўнік Расспажыўнагляда.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня бягучага года Расспажыўнагляд забараніў увоз каля 500 найменняў малочных прадуктаў з Беларусі. Забарона тлумачылася неабходнасцю перааформіць дакументы на імпарт тавараў у сувязі з новым тэхнічным рэгламентам па малаку, прынятым у Расеі ў канцы 2008 года. У СМІ сітуацыю назвалі «малочнай вайной».

Пазней прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін патлумачыў, што «малочная вайна» пачалася з-за таго, што Менск перавышаў квоты па аб'ёме экспарту малака ў Расею на 40 адсоткаў. Акрамя таго, забарону на ўвоз беларускіх прадуктаў звязвалі і з канфліктам вакол вылучэння Расеяй крэдыту Беларусі на два мільярды даляраў, пасля таго, як расейскі бок прыпыніў пералік апошняга транша пазыкі ў 500 мільёнаў.

Апошнія навіны