BE RU EN

Новыя правілы беларускай мовы ад мытні (Фота)

  • 2.06.2009, 17:02

Мытнікі выправілі «памылкі» у беларускамоўным варыянце дэкларацыі, замяніўшы беларускія словы русізмамі.

Мытня нарэшце выправіла ўсе 46 памылак у дэкларацыі на беларускай мове. Але пры гэтым беларускія словы, напісаныя да гэтага правільна, чамусьці ўзялі і замянілі русізмамі, паведамляе «Еўрарадыё».

Калі раней у дэкларацыі было напісана «Выбуховыя прыстасаванні», зараз іх назвалі «узрыўныя ўстройствы». Раней у дэкларацыя было напісана «атрутлівыя рэчывы». Замест таго, каб выправіць памылку і напісаць «атрутныя», у новым варыянце дэкларацыі мытнікі напісалі «ядавітыя».

Слова «пазначаць» на беларускай мытні вырашылі выправіць на «памячаць». А «іншыя» – на «другія».

Дарэчы, у першым варыянце дэкларацыі пісалі «сума» — з двума «м», ужывалі выразы кшталту «сведкі аб таварах», «друкарныя выданні», «кампетычныя» органы, «налічная» і «уключая».

Апошнія навіны