BE RU EN

З 1 чэрвеня на ўсіх аўтазапраўках Менска забаранілі прадаваць бензін за валюту

  • 1.06.2009, 9:23

Нацыянальны банк забараніў набываць бензін за валюту. Гэта чарговы крок па дэдалярызацыі эканомікі.

Сёння на запраўках Менска кіроўцы даведаліся, што купіць бензін за валюту яны больш не змогуць.

Як пісаў прэс-цэнтр Хартыі’97, яшчэ ў маі з'явіліся абвесткі аб тым, што продаж за валюту нафтапрадуктаў спыненае рашэннем Нацбанка Беларусі.

У абвестках паведамляецца, што дадзеная забаронная мера не датычыцца толькі АЗС, размешчаных на аўтамагістралях.

Нагадаем, што яшчэ ў лютым Нацбанк заявіў аб тым, што мае намер праводзіць дэдалярызацыю эканомікі. Адной з першых мер стала рэкамендацыя банкам знізіць стаўкі па валютных укладах.

Нагадаем, што яшчэ ў лютым Нацбанк заявіў аб тым, што мае намер праводзіць дэдалярызацыю эканомікі. У межах мер па дэдалярызацыі эканомікі Нацбанк абмежаваў выкарыстанне наяўнай інвалюты на аўтазапраўках.

«Пакуль прынятае рашэнне захаваць магчымасць разлікаў замвалютай на аўтазапраўках на магістралях М1/Е30 (Брэст-Масква) і М2 (Менск-Нацыянальны аэрапорт Мінск)», - заяўляў «Інтэрфаксу» у маі прадстаўнік Нацбанка.

Па ягоных словах, у адносінах астатніх суб'ектаў гаспадарання, якія раней мелі права на разлікі ў замвалюце, НББ паслядоўна не падаўжаў ліцэнзіі на права прыёму наяўнай інвалюты пасля сканчэння тэрміна іх дзеяння. Дзеянне апошніх ліцэнзій скончылася 1 чэрвеня.

Апошнія навіны