BE RU EN

Ля віцебскага Палаца спорту на флагштоку лунае бел-чырвона-белы сцяг (Фота)

  • 15.05.2009, 12:08

Гадавіну рэферэндуму 1995 года, калі была змененая дзяржаўная сімволіка, у Віцебску адзначылі па-свойму.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» узнялі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на флагштоку каля Палаца спорту.

Таксама, разам з прадстаўнікамі іншых арганізацыяў, жыхарам горада былі раздадзеныя ўлёткі з інфармацыяй аб сапраўднай сімволіцы Беларусі.

Нагадаем, што 14 траўня 1995 года па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі адбыўся рэферэндум, па выніках якога дзяржаўнымі сімваламі Беларусі сталі савецкія герб і сцяг. Бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» апынуліся пад забаронай. За іх выкарыстанне дагэтуль пераследуюцца актывісты апазіцыі. Беларускія патрыёты працягваюць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» і вядуць барацьбу за іх легалізацыю.

Апошнія навіны