BE RU EN

У Гомелі суботнік і «дзень цвярозасці» правядуць у адзін дзень

  • 9.04.2009, 16:22

У Гомелі ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка – 11 красавіка – улады абвесцілі «дзень цвярозасці».

У гэты дзень з 08:00 да 23:00 у аб'ектах рознічнага гандлю Гомелю забароненая рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва. Тым самым улады горада разлічваюць пазбегнуць п'янства працаўнікоў прадпрыемстваў падчас правядзення суботніка, паведамляе «Тэлеграф».

«Дзень цвярозасці», які прайшоў 14 лютага ў Менску, ва УУС Менаблвыканкама ацанілі станоўча. Плануецца, што кожны беларускі горад такую акцыю будзе праводзіць адзін раз у тры месяцы, а ў Менскай вобласці дні цвярозасці будуць праводзіцца штомесяц. Так, «14 лютага ў Менску скарацілася колькасць злачынстваў на сямейна-пабытовай глебе, і моладзь у горадзе ў гэты дзень была цвярозая».

Ва УУС адзначылі, што «дакладную колькасць правядзення дзён цвярозасці насельніцтву мы называць не будзем».

Апошнія навіны