BE RU EN

11 красавіка ў Менску пройдзе агульнагарадскі суботнік

  • 2.04.2009, 14:36

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Менгарвыканкама Сяргей Рэзкі.

На прэс-канферэнцыі ў Менску чыноўнік паведаміў, што з 1 па 30 красавіка ў сталіцы пройдзе месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі горада. У парадак прывядуць двары, скверы, паркі, зоны адпачынку, сацыяльна-пабытовыя і культурныя аб'екты, тэрыторыю арганізацыяў і прадпрыемстваў.

Асноўную ўвагу падчас месячніка камунальныя службы нададуць азеляненню тэрыторыі, рамонту праезжай часткі, двароў. "Для правядзення месячніка і агульнагарадскога суботніка "Менскзеленбуд" падрыхтаваў пасадачны матэрыял: саджанцы дрэваў, кустоўя, кветкавую расаду. Неабходны інструмант і пасадачны матэрыял нарыхтавалі і камунальныя службы сталіцы, каб усё жадаючыя змаглі прыняць удзел", - сказаў спецыяліст.

Намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галіна Гілевіч адзначыла, што для жыхароў горада падрыхтаваныя абвесткі з інфармацыяй пра месцы і аб'ём працаў па добраўпарадкаванні, якія маюць адбыцца. Праводзяцца сходы са старэйшымі па дамах і пад'ездах, на якіх прадстаўнікі камунальных службаў паведамляюць насельніцтву пра планы працы жыллёвых арганізацыяў у красавіку. У прыватнасці, падчас месячніка ЖЭСы правядуць чатыры суботнікі, першы з іх прызначаны на 4 красавіка. Па словах Галіны Гілевіч, камунальныя службы спадзяюцца на дапамогу гараджанаў па рамонце газонаў, уладкаванні кветнікаў.

Традыцыйна ў канцы красавіка - пачатку траўня адбудзецца аб'езд сталіцы мэрам Менска з кіраўнікамі адміністрацыяў, падчас якога яны ацэняць вынікі працы службаў.

Апошнія навіны