BE RU EN

Заробленыя на суботніку грошы пойдуць на аграгарадкі

  • 10.04.2009, 17:48

Заробленыя падчас суботніка 11 красавіка грошы будуць пералічаныя на разліковы рахунак Менгарвыканкама на развіццё аграгарадкоў.

Як паведамляе агенцтва «Менск-навіны», палова гэтых грошай пойдзе на фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці дзейснай і стварэнні дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў.

Астатнія грошы застануцца ў распараджэнні Менгарвыканкама. Іх выдаткуюць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, узнаўленне і добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы, пахаванняў ваяроў Вялікай Айчыннай вайны, пахаванняў у месцах масавай гібелі грамадзянскага насельніцтва, а таксама на падрыхтоўку загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезону.

Нагадаем, што 11 красавіка ва ўсёй Беларусі пройдзе суботнік. Удзел у ім працаўнікоў прадпрыемстваў ажыццяўляецца ў прымусовым парадку.

Апошнія навіны