BE RU EN

Беларускі кіраўнік едзе ў Маскву на сустрэчу да Мядзведзева

  • 17.03.2009, 18:04

Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка плануе здзейсніць паездку ў Маскву для сустрэчы са сваім расейскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы Павал Лёгкі, кіраўнікі «плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў, міжнароднай палітыкі, а таксама далейшага ўзаемадзеяння ў межах «саюзнай дзяржавы».

Нагадаем, апошняе паседжанне Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» прайшло 3 лютага ў Маскве. Нагадаем, што тады была падпісаная дамова аб сумеснай ахове знешніх межаў «саюзнай дзяржавы» і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.

Апошнія навіны