BE RU EN

Беніта Ферэра-Вальднер збіраецца ўвесну прыехаць у Беларусь

  • 6.02.2009, 17:37

Еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер у пачатку сакавіка прыбудзе з візітам у Менск.

Па словах ейнага прэс-сакратара Крысціяны Хоман, Еўракамісія мае намер развіваць прамы палітычны дыялог з беларускімі ўладамі.

Нагадаем, што ў верасні 2008 года Еўразвяз часова прыпыніў візавыя санкцыі ў адносінах беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

У красавіку гэтага года Еўразвяз вынесе канчатковае рашэнне, ці будзе падоўжаны дазвол чыноўнікам Лукашэнкі наведваць Еўразвяз.

Апошнія навіны