BE RU EN

Размытнёўка ў Беларусі вырасце ў 10 разоў, аўтарынак скаціцца да нуля

  • 3.12.2009, 11:13

Набыць аўтамабіль пасля Новага года не на рынку, а ў аўтасалоне можна будзе толькі па новых тарыфах.

Прычым не важна, купляеце вы машыну ў офіс, афармляючы яе на кантору, ці асабіста сабе. Аўтадылеры, як і ўсе юрыдычныя асобы, павінны з 1 студзеня размытняць аўтамабілі па новых тарыфах. Такіх жа як і ў Расеі, адзначае «Інтэрфакс».

На некаторыя ўвазныя аўтамабілі мытныя плацяжы могуць узняцца не проста ў разы – на парадак. Так, да прыкладу, калі зараз размытнёўка машыны з двухлітровым дызельным рухавіком, па ўзросце крыху старэйшай за 5 гадоў, абыходзіцца ў суму каля EUR800, дык нескладана разлічыць, што з Новага года яна можа вырасці амаль да EUR8 тыс. Вырасці ў некалькі разоў пагражае і «размытнёўка» новых аўтамабіляў.

Узбройваемся калькулятарам. На сённяшні дзень кошт адной з найбольш папулярных мадэляў сярод беларускіх пакупнікоў, VW Golf, з двухлітровым дызелем без мытнай ачысткі складае USD 22 189. За размытнёўку неабходна даплаціць яшчэ USD 1 958. Нескладаныя падлікі паказваюць, што з 1 студзеня гэтая сума можа скласці ўжо больш, чым USD 5 700. За аўтамабіль прыйдзецца аддаць без малога USD 28 тыс.

Возьмем гэтую ж мадэль, але з 1,6-літровым бензінавым маторам. Да мытні аўтамабіль каштуе USD 15 919. Размытнёўка - плюс USD 1 580. З Новага ж года яна складзе ўжо 4 з паловай тысячы даляраў. Гэта значыць, кошт машыны вырасце з USD 17 499 амаль да 20 з паловай тысячаў.

Палічым, на колькі прыйдзецца пераплачваць пакупнікам дастаткова папулярных сярод беларусаў пазадарожнікаў. Дызельны двухлітровы Hyundai Tucson у цяперашні час прапаноўваецца дылерам за USD 24 800. У гэтай суме парадку 2100 даляраў - мытныя плацяжы. Новая размытнёўка «пацягне» ужо больш, чым на USD 5 700. Атрымліваецца, у 2010 годзе Hyundai Tucson, магчыма, будзе каштаваць ужо на 4 тысячы даляраў даражэй.

На аўтамабільным рынку надыходзяць цяжкія часы: афіцыйныя дылеры ў паніцы, супрацоўнікі аўтасалонаў рыхтуюцца да масавых скарачэнняў і тэрмінова рассылаюць рэзюмэ па банках вакансіяў. Затое перагоны-«пастаўшчыкі» машынаў рыхтуюцца вярнуцца да прыбытковага некалі бізнэсу і штурмуюць амбасады, каб адкрыць візу.

Дылеры ўхіляюцца ад каментароў па гэтым пытанні. Аднак у выпадку, калі «размытнёўка» ірване ўверх, кампаніі, якія працуюць на беларускім аўтарынку, цалкам могуць узгадаць не зусім забытыя «чорныя» і «шэрыя» схемы. Улічваючы, што фізічная асоба можа ўвесці на працягу года ў Беларусь толькі адзін аўтамабіль, цалкам магчыма, што прадаўцы хутка ізноў будуць паключаць сваякоў, сяброў і добрых знаёмых да бізнэсу, што губляе бляск.

Беларускі кіроўца, які прызвычаіўся да еўрапейскай якасці і коштаў амерыканскіх аўкцыёнаў, перасаджвацца на прадукцыю расейскага аўтапрама не надта ж і прагне. Безумоўна, рана ці позна беларусы змірацца і з новым пошлінам, а значыць і з новымі коштамі на аўтамабілі. Аднак па прагнозе экспертаў, для гэтага спатрэбіцца не менш за паўгады, а страты беларускага бюджэту складуць каля 80 млн даляраў.

Апошнія навіны