BE RU EN

Менскае «Дынама» прайграла маскоўскаму ў матчы чэмпіянату КХЛ

  • 24.12.2009, 8:36

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» паразай завяршыла 2009 год.

Каманда Аляксандра Андрыеўскага прайграла на сваёй пляцоўцы дынамаўцам Масквы з лікам 2:3 (1:0, 0:1, 1:2). Для масквічоў гэта перамога стала шостай запар.

Шайбы закінулі: у гаспадароў — Джэф Плат (11.42), Андрэй Міхалёў (40.17); у гасцей — Антон Крысанаў (24.04), Лінус Омарк (47.09, у большасці), Леанід Камароў (51.43, у большасці), перадае БелаПАН.

Папярэднія сустрэчы супернікаў у гэтым сезоне завяршыліся на карысць беларускіх хакеістаў: 5:1 (28 кастрычніка ў Маскве) і 4:2 (26 лістапада ў Менску).

Пасля 37 матчаў на рахунку «Дынама» 43 ачкі (11 перамог у асноўны час, 1 у авертайме, 4 па булітах і 21 параза ў асноўны час, 88 закінутых і 111 прапушчаных шайбаў).

Наступныя чатыры матчы менскі клуб правядзе ў гасцях: 3 студзеня — з новасібірскай «Сібірру», 5-га — з хабараўскім «Амурам», 7-га— з новакузнецкім «Металургам», 9-га — з маскоўскім ЦСКА. Першую ў новым годзе хатнюю сустрэчу «Дынама» згуляе 14 студзеня супраць «Металурга» з Магнітагорска.

Апошнія навіны