BE RU EN

На каталіцкія Каляды ў Беларусі абцяцаюць +6

  • 21.12.2009, 15:39

На гэтым тыдні сіноптыкі абяцаюць анамальнае надвор’е. На змену моцным маразам у сераду прыйдзе рэзкае пацяпленне.

А ў пятніцу, на каталіцкае Раство, чакаецца +6. Пра гэта «Еўрарадыё» распавяла галоўны сіноптык гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

«Пацяпленне будзе з ветраным і сырым надвор'ем. Пройдуць ападкі — мокры снег з дажджом. Чакаецца галалёд і слізкія дарогі. Дзённая тэмпература ўжо ў сераду чакаецца ад 2 марозу да 4 цяпла», -- сказала сіноптык.

Такое анамальна цёплае надвор'е чакаецца да канца тыдня. Тэмпература будзе вышэй за норму на 3-5 градусаў.

А на каталіцкія Каляды слупок тэрмометра дасягне 6 градусаў цяпла.

«У пятніцу чакаецца 0-6 градусаў цяпла і дождж. У суботу стане халаднее на пару градусаў, а ў нядзелю ужо дождж зменіцца мокрым снегам, падмарозіць, тэмпература будзе 0-6 градусаў марозу», - адзначыла Фядотава.

Папярэдне на Новы год чакаецца нуль градусаў. Але прагноз яшчэ будзе ўдакладняцца.

Апошнія навіны