BE RU EN

У падпале электрацыі Пухавічы-Менск западозрылі студэнтаў-аграрыяў

  • 22.10.2009, 16:42

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі затрымалі траіх студэнтаў па падозранні ў падпале вагона электрацягніка Пухавічы-Менск у пачатку кастрычніка.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфаксу» ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце.

«Па падозранні ў падпале вагона электрацягніка былі затрыманыя навучэнец сельскагаспадарчага каледжа ў Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёна, навучэнец Смалявіцкага агратэхнічнага каледжа і студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Менска», - удакладнілі ва УУСТ.

«Супраць іх узбуджана крымінальная справа па арт. 339 «Хуліганства», - распавялі ва ўпраўленні.

Нагадаем, што 8 кастрычніка ў вагоне электрацягніка Пухавічы-Менск на ўчастку Пухавічы - Тэхнікум невядомыя з хуліганскіх матываў падпалілі вагон, у выніку чаго часткова выгарэла яго ўнутраная частка.

Апошнія навіны