BE RU EN

Мінтранс: Праезд у грамадскім транспарце Менска мусіць падаражэць

  • 21.10.2009, 15:21

Міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі ініцыюе падвышэнне тарыфаў на праезд пасажыраў у гарадскім грамадскім транспарце.

«Мы ўнеслі ў міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў на Br100: да Br600 - у абласцях, Br700 – у Менску», - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску міністр транспарта і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба, перадае «Інтэрфакс».

Разам з тым ён заўважыў, што «хутчэй за ўсё, дадзенае рашэнне можа быць прынята толькі пасля прыняцця рашэння аб павелічэнні зарабатнай платы ў бюджэтнай сферы».

І.Шчэрба заявіў, што зараз сабекошт гэтых паслуг ў тры разы перавышае вызначаную плату за праезд. Паводле яго словаў, падвышэнне тарыфаў на Br100 дапаможа «хаця б крыху падтрымаць транспратрныя прадпрыемствы». Міністр спаслаўся на рост цэн на рухомы састаў, запчасткі да яго, паліва і павелічэнне іншых выдаткаў.

Апошнія навіны