BE RU EN

Расейскі рубель падае супраць даляра другі дзень запар

  • 12.01.2009, 17:36

Сярэднеўзважаны курс даляра да расейскага рубля з тэрмінам разлікаў «заўтра» на таргах ЕТС ММВБ падвысіўся на 46,50 капеек і склаў 30,9981 рубля.

Кошт рубля, выяўлены ў далярах, у параўнанні з папярэднім днём знізіўся на 0,47%.

Сярэднеўзважаны курс еўра падвысіўся на 39,13 капейкі і склаў 41,5225 рубля за еўра.

Кошт бівалютнага кошыку вырас на 43 капейкі і склаў 35,73 рубля.

Варта нагадаць, што напярэдадні таргі на расейскім валютным рынку пасля доўгіх выходных адкрыліся рэзкім паніжэннем курсу рубля па стаўленні да даляра і ўмераным умацаваннем да адзінай еўрапейскай валюты. Даляр пачаў год на ўзроўні 30,86 рубля за даляр, што на 1,56 рубля вышэй за закрыццё мінулага года. Праўда, практычна адразу пасля гэтага курс даляра адкаціўся на 33 капейкі да ўзроўня 30,53 рубля за даляр, перадае NEWSru.com.

Апошнія навіны