BE RU EN

На радзіме Лукашэнкі байкатуюць выбары (Фота, відза)

  • 26.09.2008, 18:40

У Шклоўскім раёне, дзе нарадзіўся Аляксандр Лукашэнка, назіральнікі і журналісты знайшлі «забыты» выбарчы ўчастак: ён быў абсалютна пусты, там не было не толькі выбаршчыкаў, але і сябраў выбаркамаў.

"Мы з вамі знаходзімся ў мястэчку Гавяды Шклоўскага раёну. Мы тут ужо з вамі знаходзімся больш за дваццаць хвілін, і да гэтага часу ніводнага прадстаўніка выбарнай камісіі мы не бачым на месцы. Дзверы адчынены, маёмасць не ахоўваецца, прадстаўніка міліцыі тут таксама няма. І я вось звярнуў увагу на скрыню, якая не "апячатана", не апламбавана, не заклееная. Я вам шчыра кажу, такога я нават не ўяўляў, што можа быць такое на выбарным участку. Я пра такія парушэнні ўжо не адзін раз казаў раней. Але якраз гэта такі добры прыклад таго, як адбываецца выбарчы працэс у Беларусі. Тут нічога не трэба сачыняць, а проста прыехаць, зняць і паказаць. Пра што тут можна казаць? Пра якую адказнасць? Пра якую законнасць?

Пра якія роўныя ўмовы для кандыдатаў? Мы бачым, як на некаторых паперках там ужо пазначана, што вядзецца падлік прагаласаваўшых. На сённяшні дзень там пазначана, што ўжо прагаласавала больш за 20% выбарнікаў. А паводле справаздачы для акруговых камісій яны падаюць 7–8%. Для чаго так робіцца? Я думаю, вы і самі разумееце: каб была магчымасць маніпуляваць лічбамі, магчымасць маніпуляваць вынікамі галасавання", -- паведаміў тэлекампаніі “Белсат” актывіст Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

ВІДЭА ТУТ

Апошнія навіны