BE RU EN

Мікалай Халезін: «Я не пайду на «выбары», але буду галасаваць на Кастрычніцкай плошчы»

  • 26.09.2008, 13:44

«Я на «выбары» не пайду. Не пайду, хаця і засумаваў за апошнія 14 год па выбарах. Па свабодных выбарах», -- заяўляе кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін.

«Гэта ўжо стала марай: даведацца пра кандыдатаў; параўнаць іх пазіцыі; вызначыцца з тым, за каго аддаць свій голас і стаць адказным за тое, што будзе адбывацца ў краіне...», -- сказаў драматург у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

«У мяне дзве дачкі: адной – дзевять год, другой – чатырнаццаць. Яны выраслі, не ведаючы, што такое свабодныя выбары. Калі ўлада паглядзіць ў іх вочы, яна не ўбачыць у іх сваёй будучыні: мае дочкі не любяць дыктатуру. Яны любяць свабоду, і спадзяюцца на тое, што хутка ўсё зменіцца. Я таксама на гэта спадзяюся, і таму заўсёды вяртаюся дамоў да дня выбараў. І на гэтыраз, мы вярнуліся з замежных гастроляў, каб іграць спектаклі ў пярэдадзень выбараў. Іграць для тых, хто шануе свабоду, і хто гэтак жа, як і я, хоча сам выбіраць сваю будучыню.

Я не пайду на выбары, але я буду выбіраць. Буду галасаваць за сваю будучыню, але не бюлетэнем, а сваёй прысутнасцю на Кастрычніцкай плошчы. Я ведаю, што на ёй у гэты дзень збяруцца тыя, хто верыць у Будучыню, верыць у Справядлівасць, верыць у Свабоду», -- сказаў Халезін.

Апошнія навіны