BE RU EN

Аляксандр Куллінковіч: «Пляваць я хацеў на гэтыя «выбары»

  • 25.09.2008, 16:20

«Выбары» ў Беларусі адбываюцца як заўсёды – выбяруць тых, каго «трэба». Не думаю, што пройдзе шмат кандыдатаў ад апазіцыі, і ў любым выпадку ім закрыюць рот і ўсё. Пляваць я хацеў на гэтыя «выбары», -- заявіў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр гурта «Нэйра Дзюбель» Аляксандр Куллінковіч.

«Што «парламенцкія выбары», што мясцовыя «выбары» -- усё роўна. Выбараў у краіне няма. Бачнасць адна. Пакуль Лукашэнка ля ўлады, ніякага толку ад «парламенцкіх выбараў» не будзе. Удзельнічаць у іх– пустое марнаванне часу», -- адзначыў Аляксандр Куллінковіч.

Пры гэтым музыка адзначыў, што змагацца за правядзенне насамрэч сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў беларусы, канешне, павінныя.

Апошнія навіны