BE RU EN

Інтэрнэт-супольнасць падтрымлівае байкот

  • 25.09.2008, 12:19

86.6% удзельнікаў галасавання на сайце Хартыі не будуць удзельнічаць у «парламенцкіх выбарах». Сёння мы прапануем чытачам адказаць на пытанне: «Ці падтрымліваеце Вы акцыю 28 верасня супраць фальсіфікацыі «выбараў»?»

Вынікі апытання на тэму ўдзелу ці няўдзелу ў “выбарах”, склаліся ў наступнай прапорцыі:

Не пайдуць на “выбары” -- 86.6%

Пайдуць -- -- 13.4%

Нагадаем, што раней падобныя апытанні праводзіліся на сайтах TUT.by і «Беларускія навіны». Вынікі былі практычна аналагічнымі.

Лідэры апазіцыі заклікаюць беларусаў выйсці 28 верасня, у 20.00 на Кастрычніцкую плошчу і запатрабаваць правядзення новых “выбараў”.

Апошнія навіны