BE RU EN

У Варшаве пройдзе акцыя супраць прызнання лукашэнкаўскіх «выбараў»

  • 25.09.2008, 8:49

27 верасня ў Варшаве адбудзецца акцыя супраць прызнання вынікаў беларускіх "парламенцкіх выбараў", а таксама з патрабаваннем правесці ў Беларусі сапраўдныя свабодныя выбары.

Пачатак акцыі а 12 гадзіне на Замкавай плошчы. Пасля адбудзецца шэсце да Сейму Польшчы, ля якога пройдзе мітынг з удзелам польскіх палітыкаў і прадстаўнікоў беларускіх і польскіх арганізацыяў.

Апошнія навіны