BE RU EN

Звесткі аб колькасці выбаршчыкаў і бюлетэнях атрымаць немагчыма

  • 24.09.2008, 10:54

У першы жа дзень датэрміновага галасавання старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №52 Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18 Ніна Шубіна апячатала скрыню для галасавання «усляпую» -- скрыня перад апячатваннем не была адчыненая і прад'яўленая для агляду чальцам участковай выбарчай камісіі.

Адмовілася Ніна Шубіна даць прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі звесткі аб колькасці выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання, колькасці атрыманых бюлетэняў, а пасля заканчэння першага дня галасавання -- колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова. Адмовіў у даванні такіх звестак назіральніку і старшыня ўчастковай камісіі №35 гэтай жа акругі Дзмітры Несцераў – старшыня яшчэ з парламенцкіх выбараў 2004 года, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны