BE RU EN

Праезд у Менску зноў падаражэе?

  • 23.09.2008, 10:50

Мінчукі на ўсю моц абмяркоўваюць чуткі аб тым, што праезд з 1 кастрычніка падаражэе. Маўляў, кандуктары ўгаворваюць купляць праязныя зараз, пакуль яны не сталі даражэй, а кіроўцы маршрутак прадракаюць новую цану - 1800 рублёў за паездку.

- Гэтае пытанне яшчэ не вырашанае. Усё залежыць ад коштаў на паліва. Калі яно будзе і далей даражэць, мы разгледзім варыянт падаражэння праезду, - растлумачыў у інтэрв'ю «КП в Беларуси» генеральны дырэктар Менсктранса Лявонці Папянок.

Маршруткі ў бліжэйшыя тыдні не падаражэюць.

- Была прапанова ад перавозчыкаў падняць цэны на 20% (гэта значыць да 1800 рублёў). Але яна пакуль прыпынена. І калі будзе разглядацца зноў - невядома, - патлумачылі ва ўпраўленні цэнавай палітыкі Менгарвыканкама.

Так што ў хуткім часе праезд будзе абыходзіцца ў тыя жа грошы - 600 рублёў на аўтобусах-тралейбусах, 1500 - 1550 на маршрутках.

Апошнія навіны