BE RU EN

Выбаркамы проста выконваюць загады

  • 1.09.2008, 14:26

Актывіст Партыі БНФ Сяргей Салаш звярнуўся ў акруговую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 з патрабаваннем азнаёміць з матэрыяламі праверкі сапраўднасці подпісаў грамадзян, на падставе якой яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

Сёння палітык атрымаў афіцыйны адказ. У лісце, падпісаным старшынём акруговай камісіі па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, намеснікам начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама Мікалаем Зелянкевічам, утрымоўваецца прапанова абскардзіць рашэнне акруговай камісіі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі і праігнараванае патрабаванне Салаша азнаёміць яго з матэрыяламі праверкі, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны