BE RU EN

Сямашка заняў месца Шэймана

  • 6.08.2008, 10:03

Кіраўніком беларуска-венесуэльскай камісыі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву замест Віктара Шэймана стаў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка.

Як паведамляецца ў пастанове кіраўніцтва № 1110, змешчанай на нацыянальным партале прававой інфармацыі, старшынёй беларускай часткі камісыі прызначаны У. Сямашка, намеснікам старшыні – мінітстр прамысловасці Анатоль Русецкі.

Беларуска-венесуэльская камісія па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву была створанай у 2006 годзе. Тады ейным сустаршынёй з беларускага боку быў Дзяржсакратар Рады Бяспекі Беларусі Віктар Шэйман.

Раней паведамлялася, што ў хуткім часе беларуская дэдегацыя разам з сустаршынёй беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню Віктарам Шэйманам збіраецца ў Каракас.

Як паведаміў амбасадар Венесуэлы Амэрыка Дыяс Нуньес, візыт арганізаваны з ініцыятывы беларускага боку. Кіраўніцтва Беларусі намеранае прапанаваць шэраг праэктаў. Венесуэльскі дыплямат удакладніў, што не валодае інфармацыяй аб змесце праэктаў. Згодна словам Амэрыка Дыяса Нуньеса, запланаваныя сустрэчы з міністрам энэргетыкі й нафты, міністрам замежных справаў, віцэ-прэзідэнтам краіны, а таксама прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавэсам. Візыт працягнецца каля тыдня.

Варта зазначыць, што пасля заканчэння візіта ў Менск Уга Чавэса В. Шэйман заявіў: “Прапрацоўваюцца пытанні аб ажыццяўленні новых пастаўкаў беларускае тэхнікі ў Венесуэлу”.

Зараз, атрымліваецца, замест Шэймана ў Венесуэлу вінен ехаць Сямашка. Віктар Шэйман, нагадаем, быў знятым з пасады Дзяржсакратара Рады Бяспекі пасля выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Апошнія навіны