BE RU EN

Беларускі рэжым робіць стаўку на Іран

  • 22.08.2008, 12:08

Старшыня «палаты прадстаўнікоў» Вадзім Папоў 22 жніўня падчас сустрэчы з іранскім амбасадарам Абдальхамідам Фекры зазначыў, што Беларусь і Іран стварылі нядрэнную дамоўна-прававую базу.

Сустрэча ў «палаце прадстаўнікоў» абумоўленая канчаткам паўнамоцтваў іранскага дыплямата.

В.Папоў зазначыў, што час, які Абдальхамід Фекры працаваў у Беларусі, не мінуў бясследна. "Зроблены значны ўнёсак у развіццё нашых стасункаў. Нягледзячы на невялікі аб'ём тавараабароту, за час знаходжання Фекры у Беларусі ён падвоіўся. Устойліва стала працаваць сумесная камісія па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Ствараюцца сумесныя прадпрыемствы", — канстатаваў У.Папоў

Чыноўнік зазначыў, што за апошнія гады падчас візітаў Лукашэнкі і Ахмадзінежады былі вызначанымі стратэгічныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва.

А.Фекры уступіў у пасаду амбасадара Ірану ў Беларусі ў студзені 2005 году.

Апошнія навіны