BE RU EN

Адмоўнае сальда знешняга гандлю за 6 месяцаў склала $2,2 мільярда

  • 31.07.2008, 11:45

У Беларусі ў студзені-чэрвені 2008 года сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 2214,9 млн. USD, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.

За чэрвень 2008 года адмоўнае сальда павялічылася на 466,5 млн. USD. У студзені-чэрвені 2007 года адмоўнае сальда складала 1837,8 млн. USD, паведамляе БелаПАН.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-чэрвені 2008 года склаў 36760,3 млн. USD, што на 58,5% больш у параўнанні з адпаведным перыядам 2007 года. Імпарт тавараў павялічыўся на 55,7% і склаў 19487,6 млн. USD, экспарт павялічыўся на 61,8% і склаў 17272,7 млн. USD.

У агульным аб'ёме імпарту пастаўкі з краінаў СНД склалі 13630,6 млн. USD, г.зн., павялічыліся на 68,1% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2007 года. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі павялічыўся на 70,8% і склаў 12431,6 млн. USD. Імпарт з Украіны павялічыўся на 48,1% і склаў 1031,0 млн. USD. З краінаў далёкага замежжа Беларусь павялічыла імпарт ад 32,9% да 5857,0 млн. USD. Імпарт з Нямеччыны павялічыўся на 19,1% і склаў 1213,7 млн. USD.

Аб'ём экспарту ў краіны СНД склаў 7592,2 млн. USD, ён павялічыўся на 54% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2007 года. Экспарт у Расею павялічыўся на 42% і склаў 5579,7 млн. USD, ва Украіну ў 2,6 разы да 1498,5 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД павялічыўся на 68,5% і склаў 9680,5 млн. USD. Экспарт у Нямеччыну павялічыўся амаль у 2 разы і склаў 450,7 млн. USD.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 6038,4 млн. USD, у гандлі з Расеяй - 6851,9 млн. USD. У гандлі з Украінай сальда склалася станоўчым у памеры 467,5 млн. USD. У гандлі з краінамі далёкага замежжа станоўчае сальда склала 3823,5 млн. USD. Адмоўнае сальда ў гандлі з Нямеччынай склала 763,0 млн. USD.

Апошнія навіны