BE RU EN

Аляксандр Мех падае ў суд на «Белтрансгаз»

  • 25.07.2008, 14:24

Актывіст Партыі БНФ Аляксандр Мех ў панядзелак зьбіраецца абскардзіць у судзе ягонае звальненьне з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз".

Нават пасьля запалохваньняў КДБ і звальненьня з працы, на спадара Меха ажыцьцяўляюць ціск.

Алесь Мех распавёў «Радыё Свабодза», што адбывалася пасьля размовы з супрацоўнікам КДБ і звальненьня з працы:

«Мяне выклікалі да памочніка дэпутата па нашай акрузе Юры Філіновіча. Памочнік дэпутата Кучынскага сказаў, што ён ведае пра мае непрыемнасьці і гатовы дапамагчы. Я ўжо быў настроіўся на такі лагодны лад. А ён потым сказаў: калі ты не здымеш сваю кандыдатуру з “выбараў”, мы звольнім тваю жонку. Пасьля гэтага я адмовіўся ад працягу размовы.

Пазьней мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон з абразамі і пагрозамі. Я падаў скаргу на імя пракурора, каб знайшлі, хто мне пагражаў. Учора я атрымаў адказ, што яны знайшлі, хто мне тэлефанаваў, а гэта той самы Філіновіч, які званіў з прыёмнай дэпутата Кучынскага. Але яны ня здолелі ўстанавіць, што ён мне пагражаў. У мінулую нядзелю мне і сябрам маёй ініцыятыўнай групы патэлефанавалі зь міліцыі і прапанавалі нам зьявіцца ў РАУС у крымінальны вышук.

Гэта было зьвязана з выбухам 4 ліпеня ў Менску. Яны ўзялі ў нас адбіткі пальцаў і аналіз сліны».

Жонка Алеся Меха – школьная выкладчыца ў Кобрыне.

Нагадаем, што пасьля таго як інжынэр ААТ “Белтрасгаз”, сябра партыі БНФ Аляксандар Мех прыняў рашэньне ўдзельнічаць у “парлямэнцкіх выбарах”, яго звольнілі з працы. Актывіста выклікалі на «прафілактычную» гутарку ў КДБ, якую палітыку атрымалася запісаць на мабільны тэлефон .

Апошнія навіны