BE RU EN

Дэфіцыту імпартнага алкаголю больш не будзе?

  • 18.06.2008, 11:21

У Беларусі вызначаныя спецімпарцёры алкагольнай прадукцыі. Міжведамаснай камісіяй названа 15 прадпрыемстваў, якія забяспечаць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольных напояў у маі-верасні.

Як паведамляе БЕЛТА, пераможцамі конкурсу сталі прадпрыемствы як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці. Большасць спецімпарцёраў алкагольных напояў знаходзяцца ў Менску. У прыватнасці, гэта ААТ "Минбакалеяторг", ТАА "Сервисбытснаб", УП "Минский хладокомбинат№1", ТАА "Евроторг", дзяржаўнае прадпрыемства "Беларусьторг", ЧУП "Белкоопвнешторг Белкоопсоюза", ААТ "Белбакалея", РУП "Минск Кристалл" і іншыя. Пераможцамі конкурсу па выбару спецімпарцёраў алкагольных напояў сталі таксама брэсцкія прадпрыемствы: ААТ "Продтовары", ААТ "Брестская областная база "Бакалея".

Акрамя таго, вызначаныя пераможцы конкурсу на азначэнне юрыдычных асобащ, што забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі (акрамя алкагольных напояў) у 2008 годзе. Імі прызнаныя 28 прамысловых прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў (у тым ліку сумесных прадпрыемстваў).

Паводле становішча аб правядзенні конкурсаў на азначэнне юрыдычных асобаў, што забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на імпарт алкагольнай прадукцыі, пераможцаў вызначае міжведамасная камісія пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра.

Апошнія навіны