BE RU EN

Алесь Бяляцкі: «Дзень Волі - гэта сьвята, якое трэба сьвяткаваць на вуліцы»

  • 12.02.2008, 12:48

25 Сакавіка Беларусь адзначыць 90-год з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як юбілейныя ўгодкі будуць адзначаць прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі?

У інтэрвію “Радыё Свабода” пра гэта кажа адзін тых, хто распачынаў адзначаць Дзень Волі ў сярэдзіне 80-х, сябра літаратурнай суполкі “Тутэйшыя”, праваабаронца і вылучэнец на Нобэлеўскую прэмію Алесь Бяляцкі.

- Як бы вы адсьвяткавалі 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі?

- Фармат сьвяткаваньня з тых жа 80-х гадоў кардынальна зьмяніўся. І гэта адзінае сьвята, я абсалютна перакананы, якое ўсе сьвядомыя беларусы павінны сьвяткаваць на вуліцы. Каб была вось гэтая візуалізацыя. Бо мы, беларусы, недастаткова бачныя ў сучаснай беларускай прасторы. Нам не хапае нашай нацыянальнай сымболікі, якая была б бачная, не хапае маштабных сьвяткаваньняў. Каб людзі маглі зьбірацца, сьвяткаваць, каб гэта было бачна, што для людзей гэта сапраўды нешта значыць.

- А што для вас значыць БНР?

- Для мяне гэта адназначная спроба паказаць, што беларусы – народ, што яны здольныя да дзяржаватворчасьці. Бо дзяржаватворчасьць на пэўным этапе нацыянальнага разьвіцьця зьяўляецца вяршыняй сьпеласьці народу і пераскочыць гэта нельга.

25 сакавіка 1918 у Менску лепшыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі абвясьцілі пра стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэткім чынам было заяўлена пра зьяўленьне на мапе сьвету самастойнай і незалежнай дзяржавы. За савецкім часам гэтая падзея была выкрасьленая з гісторыі нашай краіны. Замоўчваецца яна і ў сучаснай Беларусі.

Апошнія навіны