BE RU EN

Суддзяў Есьмана, Паўлючук і Ільіну яшчэ ніхто і не звольніў

  • 8.12.2008, 15:27

Алена Ільіна выконвае абавязкі старшыні суда Цэнтральнага раёну сталіцы. У Валерыя Есьмана на сёння запланаваныя чатыры грамадзянскія справы. Прызначаныя судовыя працэсы на сёння і ў Тацяны Паўлючук.

Гэта адзначаюць журналісты, што прыйшлі ў будынак Цэнтральнага суда Менска, дзе а 14-й пачаўся суд над палітвязьнем Аляксандрам Баразенкам, піша «Наша Ніва».

Нагадаем, Алена Ільіна, Валерый Есьман і Таццяна Паўлючук былі названы Аляксандрам Лукашэнкам у сувязі з справай аб кватэры пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра, які быў звольненым з органаў пракуратуры 14 лістапада.

Раней паведамлялася, што пакуль не будзе падпісаны ўказ Лукашэнкі аб адстаўцы гэтых суддзяў, згаданых ім на нарадзе аб мерах барацьбы з карупцыяй 13 лістапада, яны будуць выконваць свае абавязкі.

Апошнія навіны