BE RU EN

Афіцыйным СМІ забаранілі пісаць пра адмену паездкі Лукашэнкі ў Маскву

  • 4.12.2008, 14:05

Беларускім дзяржаўным выданням забаранілі асвятляць тэму адмены паседжання вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы».

Аб гэтым «Еўрарадыё» паведаміла крыніца з афіцыйнага Саюза журналістаў.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, запланаванае на 1 снежня паседжанне вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» было адкладзенае, і Аляксандр Лукашэнка не паехаў у Маскву, як планавалася. Расейскія СМІ сцвярджаюць, што адмена дзяржсавета звязаная з тым, што беларускі бок у апошні момант вырашыў уносіць у парадак паседжання пытанне кошту на газ.

У бюджэце Беларусі на наступны год чамусьці закладзены кошт у $140 за тысячу кубаметраў. І гэта пры тым, што, па прагнозных ацэнках, у 2009 годзе ён будзе значна вышэй – каля $200. «Ніякіх падставаў для перагляду кантракту, які дзейнічае, мы не бачым», - паведамілі ў адказ на гэта ў «Газпроме». Афіцыйнаму Менску на дамоўнае зніжэнне кошту разлічваць не прыходзіцца.

Апошнія навіны