BE RU EN

Нафта ўжо каштуе менш чым 35 даляраў за барэль

  • 19.12.2008, 20:42

Кошты на нафту на амерыканскай біржы NYMEX 19 снежня працягнулі зніжацца.

Спачатку яны ўпалі да 35 даляраў за барэль WTI з пастаўкай у наступным месяцы, а потым дасягнулі адзнакі ў 33,6 даляра, што з'яўляецца мінімумам з красавіка 2004 года. Яшчэ ў пачатку снежня нафта на сусветных рынках таргавалася прыблізна па 50 даляраў за барэль, паведамляе Lenta.ru

У якасці асноўнай прычыны падзення коштаў на вуглевадароды звычайна называецца сусветны фінансавы крызіс, з-за якога ў свеце стала спажывацца менш палівы. Акрамя таго, на рынак маглі паўплываць спекулятыўна наладжаныя інвестары, што распачалі ў тэрміновым парадку распрадаваць кантракты на пастаўкі нафты.

19 снежня - апошні дзень таргоў кантрактамі на пастаўку нафты ў студзені, нагадвае AFP. З наступнай гандлёвай сесіі прадаваць і купляць можна будзе толькі ф'ючэрсы на пастаўку нафты ў лютым. Гэтыя каштоўныя паперы прадаюцца на NYMEX па кошце ў 41,71 даляра за барэль.

Ад рэзкага падзення коштаў на вуглевадароды асноўныя здабываючыя краіны страцілі ўжо дзясяткі і сотні мільярдаў даляраў. 17 снежня картэль вытворцаў нафты АПЕК спрабаваў паўплываць на рынак, скараціўшы здабычу на 2,2 мільёна барэляў у суткі. Акрамя таго, АПЕК заручыўся падтрымкай Расеі і Азербайджана, якія таксама пагадзіліся знізіць аб'ёмы вытворчасці.

Інвестары 17-18 снежня практычна не адрэагавалі на навіны АПЕК, у чарговы раз апусціўшы кошты на нафту на сусветных рынках. Такім чынам, можна сказаць, што цяпер асцярогі адносна спаду ў сусветнай эканоміцы апынуліся важнейшымі для гандляроў на біржах, чым паніжэнне вытворчасці з боку АПЕК.

Апошнія навіны