BE RU EN

У Беларусі попыт на даляры ўжо ў 11 разоў перавышае прапанову

  • 5.11.2008, 16:01

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 4 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас і склаў 2.123 рублі. Паводле дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 71 млн. 198 тыс. (попыт - 71 млн. 234 тыс., прапанова - 6 млн. 343 тыс.).

У гандлі па еўра прынялі ўдзел 22 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 10 млн. 89 тыс. (попыт - 9 млн. 989 тыс., прапанова - 10 млн. 89 тыс.), а курс знізіўся на 26 рублёў і склаў 2.689 рублёў за адзін еўра, перадае БелаПАН.

Таргі па расейскім рублі 4 лістапада ў сувязі з выходным днём у Расеі на БВФБ не праводзіліся.

Тым часам, у банкаўскіх абменных пунктах Менска максімальны курс куплі даляра раніцай 4 лістапада склаў 2.150 рублёў за даляр, а верхняя мяжа продажу адной адзінкі амерыканскай валюты склалася на ўзроўні 2.162 - 2.163 рублі.

Апошнія навіны