BE RU EN

Дэкан эканамічнага факультэта БДУ: «Калі ты п'еш банку імпартнага піва, ты пазбаўляеш таварыша з «Крыніцы» працы»

  • 21.11.2008, 10:21

Беларусам прапаноўваюць адмовіцца ад імпартнай раскошы кшталту добрых прадуктаў, адзеньня, аўтамабіляў або адпачынку за мяжой.

Прадаплату за пастаўкі імпартуемых спажывецкіх тавараў з мінулай суботы забаранілі, а прадаваць па факце гатовыя не ўсе пастаўшчыкі.

"Калі ў свеце ідзе фінансавы крызіс, нядобра, як гэта рабілі ў апошнія гады беларусы, накіроўваць амаль Br5 трлн крэдытаў на набыццё імпартных аўтамабіляў, імпартнай бытавой тэхнікі і паездкі ў Егіпет і Турцыю", заявіў агенцтву "Інтэрфакс" дэкан эканамічнага факультэта БДУ, прафесар Міхаіл Кавалёў.

Эксперт лічыць, што ва ўмовах крызісу можна было б распачаць больш дзейсныя меры па абмежаванні спажывецкага імпарту. Напрыклад, "падвышэнне пошлін на некаторыя віды спажывецкіх тавараў, у прыватнасці, на легкавыя аўтамабілі", лічыць М.Кавалёў. Па ягоным меркаванні, ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу актуальным павінен стаць лозунг "Калі ты п'еш банку імпартнага піва, ты пазбаўляеш таварыша з "Крыніцы" працы".

Як паведамляла раней агенцтва "Інтэрфакс-Захад", Нацыянальны банк Беларусі пастановай урада N165 ад 11 лістапада ўвёў забарону на пералік з рахункаў рэзідэнтаў беларускіх банкаў авансавых плацяжоў па імпарце тавараў і паслуг. Такія плацяжы могуць праводзіцца толькі па дазволе Нацбанка па хадайніцтве ўрада. Трэба лічыць, што хадайніцтваваць аб неабходнасці завезці ў краіну французскую касметыку і цэйлонскую гарбату Савмін будзе ў апошнюю чаргу...

Апошнія навіны