BE RU EN

МВФ: Беларусь павінна на 20 адсоткаў зьменшыць курс беларускага рубля

  • 20.11.2008, 18:24

Адмова беларускага боку ад дэвальвацыі рубля прыводзіць да затрымкі перамоваў наконт стабілізацыйнага крэдыту зь місіяй Міжнароднага валютнага фонду.

Прадстаўнікі МВФ лічаць: Беларусь павінна на 20 адсоткаў зьменшыць курс беларускага рубля. Беларускія перамоўнікі з гэтым не пагаджаюцца. Таму перамовы, якія павінны былі скончыцца яшчэ 6 лістапада, усё яшчэ працягваюцца, перадае “Радыё Свабода”.

Экс-кіраўнік Нацбанку прафэсар Станіслаў Багданкевіч таксама лічыць, што зьмяншаць дэфіцыт зьнешняга гандлю Беларусі трэба праз дэвальвацыю беларускага рубля.

«У сьвеце, калі зьнешні гандаль незбалянсаваны, урад заўжды намагаецца зрабіць выгадным экспарт і нявыгадным імпарт. Дык вось, дэвальвацыя нацыянальнай валюты заўжды вядзе да таго, што экспарт становіцца для прадпрыемстваў краіны выгадным, а імпарт робіцца менш выгадным», - паведаміў Станіслаў Багданкевіч.

Апошнія навіны