BE RU EN

На таргах БВФБ курс даляра вырас на 3 рублі, попыт на $29 мільёнаў перавысіў прапанову

  • 20.11.2008, 12:21

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 20 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 3 рублі і склаў 2146 рублёў.

Аб'ём дамоўленасцяў склаў 61.759 млн. даляраў, попыт — 62.108 млн., прапанова - 33.172 млн.

Па выніках біржавога гандлю курс еўра знізіўся на 21 рубель і склаў 2685 рублёў за адзін еўра, курс расейскага рубля – на 0.26 рубля і склаў 77.83 беларускіх рублёў за адзін расейскі рубель, паведамляе АФН.

Апошнія навіны