BE RU EN

На таргах БВФБ курс даляра вырас на 3 рублі, попыт у 4 разы перавысіў прапанову

  • 18.11.2008, 12:35

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 18 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 3 рублі і склаў 2141 рубель, пры гэтым попыт на даляры больш чым у 4 разы перавысіў прапанову.

Аб'ём дамоўленасцяў склаў 46.993 млн. даляраў, попыт — 47.545 млн., прапанова - 11.577 млн.

Па выніках біржавых таргоў курс еўра знізіўся на 3 рублі і склаў 2698 рублёў за адзін еўра, курс расейскага рубля павялічыўся на 0.13 рубля і склаў 78.05 беларускіх рубля за адзін расейскі, паведамляе АФН.

Апошнія навіны