BE RU EN

Генсак НАТА: Расея не павінная ўсталёўваць «Іскандэры» у адказ на амерыканскую СРА

  • 13.11.2008, 8:33

НАТА не плануе прымаць зваротныя меры на планы Расеі размясціць ракетныя комплексы "Іскандэр" у Калінінградскай вобласці. Аднак Альянс зробіць усё, каб гэтыя ракеты там не з'явіліся.

З такой заявай, як перадае "Інтэрфакс", выступіў генеральны сакратар альянсу Яап дэ Хооп Схефер.

Дэ Хооп Схефер прыбыў у Эстонію для ўдзелу ў сустрэчы міністраў абароны НАТА-Украіна, якая пройдзе ў чацвер у Таліне.

"Заява прэзідэнта Расеі не дапамагае рашэнню пытання. Мы больш не жывем у часы, калі варта было б размяшчаць ракеты, і я спадзяюся, што да гэтага не дойдзе. Ніякай пэўнай рэакцыі з боку НАТА не запланавана", - сказаў дэ Хооп Схефер у сераду ў Таліне журналістам пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Эстоніі Андрусам Ансіпам.

Генсак адзначыў, што "гэтых ракет там няма і, спадзяюся, што яны туды і не патрапяць. Нягледзячы на ўсю складанасць адносінаў з Расеяй, мы імкнемся зрабіць усё, каб яны там размешчаныя не былі".

Што датычна магчымага прыняцця Грузіі і Ўкраіны ў НАТА, ён адзначыў, што "Ўкраіна - даўні і даверны партнёр НАТА, гэта ж датычыцца і Грузіі. Дзверы НАТА былі адчыненыя, і застануцца адчыненымі. Натуральна, для тых краін, якія хочуць быць сябрамі НАТА. Але яны павінныя паказаць вынікі, няма ніякай аўтаматычнай выдачы квіткоў. Усё павінныя выканаць узятыя на сябе абавязанні".

У той жа час Яап дэ Хооп Схефер сказаў так: "цяпер 26 сябраў НАТА, спадзяюся, што на будучы год іх будзе 28". Па ягоных словах, "салідарнасць была і застанецца галоўным прынцыпам альянсу. Гэта значыць, што кожная дзяржава НАТА - вялікае або малая - можа пачувацца ў бяспецы".

Прэм'ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп пагадзіўся са Схеферам, адзначыўшы, што "Эстонія падтрымлівала палітыку адчыненых дзвярэй НАТА, і будзе рабіць гэта і ў будучыні". "Мы працягнем удзельнічаць у місіях у Аўганістане і Косава", - адзначыў прэм'ер.

Кіраўнік урада ўпэўнены, што ўсе краіны НАТА добра абароненыя, і прынцып калектыўнай бяспекі дзейнічае безадмоўна.

Апошнія навіны