BE RU EN

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй – больш за 9,5 мільярдаў даляраў

  • 2.10.2008, 17:39

Сальда ў гандлі Беларусі з Расеяй склалася адмоўнае ў памеры 9 млрд. 606,4 млн. даляраў. За гэты жа перыяд мінулага года — мінус 4 млрд. 763,9 млн. даляраў.

Як паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, сальда ў гандлі з краінамі СНД таксама склалася адмоўнае ў памеры 8 млрд. 487,2 млн. даляраў (за студзень—жнівень 2007 года — мінус 4 млрд. 531,8 млн. даляраў). Экспарт узрос на 50,8% і дасягнуў 10 млрд. 412,4 млн. даляраў, імпарт — на 65,3% (18 млрд. 899,6 млн.). Аб'ём знешняга гандлю за восем месяцаў склаў 29 млрд. 312 млн. даляраў (на 59,8% больш). У тым ліку знешнегандлёвы абарот з Расеяй павялічыўся на 56,9% да 24 млрд. 804,6 млн. даляраў. Экспарт вырас на 37,6% (7 млрд. 599,1 млн.), імпарт — на 67,3% (17 млрд. 205,5 млн. даляраў).

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі, па дадзеных гандлёвага балансу за студзень—жнівень 2008 года, склала 3 млрд. 560,4 млн. даляраў. Для параўнання, у студзені—жніўні 2007 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі было на ўзроўні 2 млрд. 465,4 млн. даляраў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі.

Апошнія навіны