BE RU EN

Мілінкевіч абмяркоўваў з старшынёй Еўрапарламента перспектывы дыялогу беларускіх уладаў і ЕЗ

  • 2.10.2008, 17:26

Падчас візіта ў Варшаву лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся са старшынёй Еўрапарламенту Гансам-Гертам Пётэрынгам.

Палітыкі абмяркоўвалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі, вынікі выбараў у “палату прадстаўнікоў” і перспектывы развіцця дыялогу паміж Еўразвязам і нашай краінай, паведамляе прэс-служба Мілінкевіча.

Як ужо паведамлялася, у верасні на сустрэчы ў Вільні лідэраў беларускай апазіцыі з прадстаўнікамі Еўрапейскай народнай партыі, Аляксандр Мілінкевіч заклікаў Захад змяняць стратэгію, больш прагматычна ставіцца да сітуацыі ў Беларусі і актыўна пачынаць дыялог нават з цяперашнім рэжымам: "Нам вельмі важна на гэтым этапе пабудаваць дыялог Еўразвяза з рэжымам. Я не веру ў тое, што дыктатар у адзін дзень стане дэмакратам. Не будзе ён дэмакратам, але ён зацікаўлены, каб Расія не забрала Беларусь, бо тады ён там ніхто будзе".

Мілінкевіч заклікаў Еўрапейскі Звяз спрасціць патрабаванні, выстаўленыя беларускаму рэжыму: "Я выступаю за тое, каб тыя дванаццаць пунктаў, выстаўленыя Еўракамісіяй, быілі напачатку скарочаныя, можа, да трох. Вядома, калі ўлада робіць пэўны крок, у адказ – крок Еўразвяза".

Апошнія навіны