BE RU EN

Ярмошына не спадзяецца, што яе пусцяць у Еўразвяз

  • 13.10.2008, 9:57

«Я будую планы на адпачынак з улікам візавых абмежаванняў», -- заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю расейскай газеце «Время новостей».

Па словах Ярмошынай, яна «вельмі востра» успрымае тое, што візавыя санкцыі паўплывалі на ейную «прафесійную дзейнасць і зносіны з замежнымі калегамі», што яна не можа ўдзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах.

«Ужо некалькі гадоў у мяне не было магчымасці прымаць удзел у канферэнцыях Асацыяцыі арганізатараў выбараў. І я ўзрадавалася таму, што ў наступны раз сустрэча сябраў гэтай арганізацыі адбудзецца ў Ерэване, куды ў мяне ёсць магчымасць паехаць», -- кажа Ярмошына.

Нядаўна ў Беларусі прайшлі «парламенцкія выбары». У іх удзельнічалі 263 кандыдата па 110 выбарчых акругах. Сярод кандыдатаў было каля 100 прадстаўнікоў апазіцыі, але ніхто з іх не патрапіў у «парламент».

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны і нездавальняльняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў сказалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацый. «Выбары» не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Апошнія навіны